ФОТАХРО́МНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,

святлоадчувальныя рэчывы, у якіх з’ява фотахрамізму выкарыстоўваецца для рэгістрацыі відарысаў і аптычных сігналаў.

Пашыраны з 1960-х г. Характарызуюцца высокай раздзяляльнай здольнасцю, хуткадзейнасцю, шматразовым выкарыстаннем, захаваннем інфармацыі ад 10​−6 с да некалькіх гадоў і інш. У залежнасці ад галіны выкарыстання Ф.м. вырабляюць у выглядзе вадкіх раствораў, палімерных плёнак, сілікатнага і палімернага шкла. монакрышталёў і інш. Найб. пашыраны палімерныя Ф.м. на аснове арган. злучэнняў, фотахромнага сілікатнага шкла, якое мае ў сабе мікракрышталі галагенідаў серабра, солей і аксідаў шчолачназямельных металаў з дабаўкамі. Выкарыстоўваюцца ў сістэмах аператыўнай памяці ЭВМ, у фатаграфіі, сістэмах мікрафільмавання, у галаграфіі і інш., таксама пры вырабе акуляраў і аптычных затвораў.

т. 16, с. 448

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)